Віншуем пераможцаў конкурсу даследчых работ!

06 ноября 2015 43 0
Віншуем пераможцаў конкурсу даследчых работ!

Беларуская мова deteсted

У 2015 годзе для ўдзелу ў адборачным туры трэцяга этапу конкурсу паступіла 680 даследчых работ з устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і спецыяльнай адукацыі ўсіх рэгіёнаў Міншчыны, а таксама з Літвы, Латвіі і Расіі. Па рашэнні журы ў заключным туры конкурсу былі прадстаўлены найбольш цікавыя даследаванні. Вучні з нашай гімназіі паспяхова выступілі ў секцыях "Англійская мова. Філалогія. Краіназнаўства", "Геаграфія" і “Фізіка і астраномія" (былі прадстаўлены 2 калектыўныя даследаванні).

Віншуем вучняў 11”А” класа Краўцову Анастасію і Салаўёва Ягора! Іх даследаванне «Выкарыстанне палярызацыі святла для вывучэння ўнутранай будовы празрыстых рэчываў» было адзначана журы, і яны ўзнагароджаны Дыпломам III ступені! Ждановіч Лізавета, вучаніца 11 “А” класа, прадставіла сваю работу ў секцыях “Геаграфія” і "Эканоміка і бізнес-планаванне". У склад бізнес — журы, якое ацэньвала ідэі школьнікаў у гэтай секцыі, увайшлі прадстаўнікі Адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій, СТАА "Хенкель Баўтэхнік", ААТ "Хоум Крэдыт Банк".

Лізавета ўзнагароджана Галоўным прызам СТАА "Хенкель Баўтэхнік" і адзначана Спецыяльным прызам ААТ "Хоум Крэдыт Банк" за лепшую інавацыйную распрацоўку.

Віншуем пераможцаў і іх кіраўнікоў: настаўніка фізікі Доўнара Міхаіла Люцыянавіча і настаўніка геаграфіі Рагожкіну Святлану Рыгораўну!

Наши новости