"Аліварыя" аднавіла "Востраў Радасці" ў радавой сядзібе "Станькава"

22 мая 2015 43 0
"Аліварыя" аднавіла "Востраў Радасці" ў радавой сядзібе "Станькава"

Гістарычная зона адпачынку "Востраў Радасці" ў сядзібе графа Чапскага ў Станькаве (Дзяржынскі раён) была адкрыта пасля рэстаўрацыі 22 мая 2015 года. Ганаровым rосцем цырымоніі адкрыцця стаў нашчадак мінскага кіраўніка горада Караля Чапскага Эдуарда Аранда Гадлеўскі, які даводзіцца Чапскаму праўнукам.

У гэтым годзе адзначаецца 155-годдзе з дня нараджэння Караля Чапскаrа - выдатнага мінскага граданачальніка, які за 11 гадоў свайго кіравання (1890- 1901) упісаў самую яркую старонку ў гісторыю Мінска.



Праект рэстаўрацыі вострава належыць галоўнаму архітэктару Мінскай епархіі, кіраўніку праекта рэстаўрацыі сядзібна-паркаваrа комплексу "Станькава" Алегу Масліеву. Падтрымалі праект мясцовыя ўлады - Станькаўскі сельсавет і Дзяржынскі райвыканкам.




Згодна з гістарычнымі дакументамі былі адноўлены ў першапачатковым выглядзе драўляная прыстань, драўляны мост, каменныя лаўкі і іншыя гістарычныя аб'екты. Цэнтральным элементам вострава з'яўляецца ратонда з каланадай з васьмі калон. Такія ратонды - характэрны элемент многіх паркаў Беларусі, а гэта адна з нешматлікіх, якія захаваліся з XIX стагоддзя.



Улічваючы значную цікавасць турыстаў да Беларускіх старадаўніх сядзiб, адрэстаўраваны "Востраў Радасці" дасць магчымасць Станькаву стаць прыцягальнай славутасцю для турыстаў.

Наши новости